Есть ответ 👍

Сочинение на тему "хто смяецца апошним? " кандрата крапивы

120
290
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


камедыя кандрата крапівы «хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяпінія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. кандрат крапіва ў камедыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцыпаў жыцця. ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніцтва. але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваей працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.  

большасць герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.  

адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы аляксандра пятровіча гарлахвацкага, зёлкіна і яго жонкі.  

гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. на самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумев. гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. ён вельмі хітры і вынаходлівы. з рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. але «колькі вяровачцы ні віцца — заўсёды ёсць канец» . у рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек гарлахвацкі, які ён невук.  

зёлкін — малодшы навуковы ўнік. гэта сапраўдны падхалім. а падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у кандрата крапівы. хаця навуковы ўнік з яго не вельмі удалы, затое зёлкін — вельмі здольны паклёпнік. наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. такія разуменні, як дружба, давер між людзьмі, зёлкіну не даступны. ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.  

станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца чарнавус, вера і левановіч.  

чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. чарнавус непатрабавальны і сціплы. яго вельмі любяць калегі. ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. інтарэсы навукі для аляксандра пятровіча даражэй за ўсё. без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.  

вера — правая рука чарнавуса, малодшы навуковы ўнік. яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. у цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць чарнавуса і яму. менавіта яна садзейнічае нічаслівай развязцы ў камедыі. сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры вера выклікае нашы сімпатыі.  

левановіч — сакратар парткома. ён — сумленны і прынцыповы камуніст. левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і калі трэба. раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі гарлахвацкага.  

туляга — навуковы ўнік. страх з'яўляецца галоўнай перашкодаи да мэты на працягу ўсяго жыцця. але ён змог пераадолець самога сябе і расказачь аб усім левановічу. такія людзі, як туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, горка прызнаецца, што праз тэту рысу характару не паважае самога сябе.  

камедыя «хто смяецца апошнім» напісана з вялікім сатырычным майстэрствам. дзеянні тут адбываюцца, а аўтарскіх высноў няма. напрыклад, калі гарлахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.


1)48: 24=2(ч)-по течению 2)5-2=3(ч)-напротив течения 3)48: 3=16(км/ч)-скорость напротив течения 4)24-16=8(км/ч) 5)8: 2=4(км/ч)-скорость течения реки

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Беларуская мова

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS