Ответы на вопрос:
Васіль Мульцік
Гэта чалавек, які пражыў нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Але гора не зламіла яго наадварот — узмацніла душу Васіля, надзяліла яго, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Гэта нястомны працаўнік і пакутнік, жартаўнік і сонцапаклоннік. У яго — паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. За гэтыя яго дзівацтвы яго і празвалі Мульцікам.
Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I лёгка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. Ён з гумарам ставіцца да ўсяго, навт да сваёй старасці-нямогласці. Яго можна назваць аптымістам па жыцці, ён — чалавек-сонца.
Мікіта Гастрыт
Ужо адна мянушка раскрывае нам яго характар — пахмурны, непрыемны, злосны, калючы. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці. У гады калектывізацыі ён «выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.
Ганна
У жанчыны таксама было нялёгкае жыццё. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. Дзеці памерлі ў партызанах з голаду, старэйшы сын “без весці”, муж Піліп вярнуўся з вайны і памёр ад ран праз два месяцы. Апошні сын Віцька сядзіць у турме. Мульцік гаворыць пра яе: “Адна на ўсё жыццё.. Гаротніца…Хоць ты яе ў царкве вешай як пакутніцу святую…”
Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?» Яна добрая, даверлівая, шчырая, размаўляе з партрэтам мужа-нябожчыка, ніколі не блытае дабро і зло, спачувае і дапамагае людзям, гатовая дараваць крыўду, калі для гэтага ёсць маленькая падстава.

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Другие предметы
-
Akale29.10.2020 00:29
-
55vitalik19.12.2022 00:45
-
ewenchester15.03.2020 07:17
-
кира1973281986308.05.2021 11:01
-
zina11131.10.2022 02:41
-
Vladisimus25.04.2021 19:22
-
Сасаев15.08.2022 00:15
-
valerya700021.03.2023 01:56
-
спартак37124.06.2021 22:21
-
Maximg0115.10.2020 03:49
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.