Ответы на вопрос:
Объяснение:
Ласяня падрасло, падужэла, пачула, што ў яго залячылася рана — спачатку зацягнулася цвёрдаю, тоўстаю, бураю ад кры-ві нарасцю, а пасля гэта нарасць пачала сушэць, свярбець і ад-лушчвацца ды абвісаць.
У падпаветцы — на ахапку сена — яно спала ноччу, а днём гуляла па двары, пазнаёмілася з усімі яго насельнікамі. Па-любіла шчыра гаспадара, мірна ўжылася з крышку страгава-таю гаспадыняю, падружылася з таварыскім сабакам, са сва-вольнікам-цялём, амаль равеснікам, з якім гойсала па двары; з катом, з курамі — драбнатой — яму было нецікава... 3 вялі-кай — амаль з ласіху — каровай адразу ж ніякага сяброўства
не выйшла...
Найболын ласяня пасябравала з гаспадаровымі дзецьмі — з хлопчыкам і дзяўчынкаю. 3 імі яно і дурэла, бегала па два-ры, брала з іхніх рук смачны хлеб, салодкія цукеркі і пернікі, ад іх яно атрымала смешную, нават дураслівую мянушку — Губаты.
Прыдумаў гэта хлопчык. Усё дзівіўся, што ў ласяняці такая гарбатая морда, абвіслая верхняя губа, а пасляі выдумаў: «Гу-баты!»
Спачатку называлі так дзеці, а пасля пачалі гэтак падклі-каць і сталыя.
У адзін з апошніх летніх дзён, у яшчэ раннюю, сівую ад ту-ману раніцу, да якой яго рана стала цвёрдай, зарубцавалася, хоць так і не зарасла шэрсцю, чамусьці прынёс яму вядро з пойлам не босы, яшчэ заспаны хлопчык, а сам гаспадар.
— Ну што, Губаты? Стаў ты ўжо дужы, здаровенькі, то ідзі ў свой дом і жыві, дзе ўсе твае сваякі жывуць... Ідзі да свайго, а пра нас забудзь...
Ляснік замахаў рукамі — і Губаты, зусім не спалохаўшыся, а дурасліва і як дражнячыся, падскочыў, брыкнуў заднімі на-гамі і гайсануў далей, імгненна п'янеючы ад вялікай прасто-ры, бегу, душой адчуваючы, як яму ўсяго гэтага дасюль не ха-пала.
За выганам пачаўся адразу малады лес, які знаёма пахнуў зеленню, смалой, расою, — і ў душы Губатага нешта як варух-нулася, захацелася бегчы, і ён, ужо нічога не помнячы, не азіраючыся, мінуў маладняк і памчаў у глыб лесу. Стары са-соннік яшчэ болей завабіў нечым невядомым, родным, мілым, што ён адчуў такое вялікае шчасце, якое, здаецца, не толькі поўніла грудзі, але і ахмяляла зусім...
... Ап'яненне воляй прайшло, і ён адчуў, што шмат чаго тут не ведае, а вось леснікоў двор знае ўжо да драбніц...
I тут ён пачуў, што яго жаласна кліча хлопчык: «Губаты, дзе ты, Губаты?» Ён зразумеў, што далёка адбегся, пакінуў сваіх сяброў. Падумаў так і затрусіў назад.
Губаты, Губаты! — радасна закрычаў хлопчык і хутка-хутка пабег насустрач.
Ты маніў нам... — папракнуў хлопчык бацьку, калі той паволі падышоў сюды. — Губаты не ўцёк сам, а ты яго вы-пусціў. Як выпусціў бусла, зайчыкаў, дзікіх парасят... Але Гу-батага мы не адпусцім, ён будзе жыць у нас... Я яго буду кар-міць...
I я буду... — паўтарыла за ім дзяўчынка, гэтаксама з па-прокам пазіраючы на маўклівага, як вінаватага, бацьку сваімі вялікімі вачамі, поўнымі слёз...
— Добра вы робіце, дзеці, і нядобра... — нарэшце азваўся ён. — Хораша і люба, што гледзіце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом... Пас-цель, яда, воля Цяжкабывае дзікаму зверу, калі ягозалішне прыручаць людзі... Гора бывае, бяда... Я ж ведаю...
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Другие предметы
-
WhiteRout21.06.2023 22:14
-
kravchenkoev25.04.2022 12:51
-
Fomchenko133730.09.2020 01:49
-
sasockolowa16.03.2022 18:09
-
atamanova9108.06.2022 19:51
-
gelik757528.01.2021 03:31
-
YTMrBreadYT03.11.2022 02:05
-
опчарготь03.05.2020 23:08
-
HaGiNg27.04.2020 15:31
-
POMOGIf20.07.2022 08:20
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.