Э. Борнхёэ " Мститель" 1. Дать характеристику жизни в замке Лодиярв. 2. Рассказать об отношениях Яануса с Одо и Эмилией
3.Описать историю Пярта - пророка, рассказать о его роли в судьбе Яануса
Ответы на вопрос:
Объяснение:
Мы вельмі многа чытаем. Знаходзім герояў, з якімі нам прыемна было “пазнаёміцца”. Знаходзім поўную супрацьлегасць сабе. А часам знаходзім тых, без каго больш не абыходзіцца наша жыццё. Мне пашчаслівілася знайсці такую гераіню, дзякуючы Івану Пятровічу Шамякіну.
Саша Траянава- галоўная гераіня аповесці “Непаўторная вясна” з пенталогіі «Трывожнае шчасце». Сумленная дзяўчына, якая аддадзена свайму каханню, працы і людзям.скачанные файлы
Саша — фельчар у далёкай вёсачцы. У яе жыцці адсутнічаюць бытавыя клопаты: здымае ложкамесца разам з гаспадыняй. Працы ж яна аддадзена настолькі, што нават прыезд каханага хлопца не “выбівае” яе з паўсядзённых клопатаў медработніка. Тым не менш з жыццёвым прынцыпам “найперш думай пра грамадзянскі абавязак, а потым пра сябе” жылі не толькі героі І. Шамякіна, але і многія іх сучаснікі.
Упершыню ў аповесці Саша з’яўляецца пад час думак Пятра «… яна скончыла школу и паехала на працу вось у гэтую далёкую вёску… Яна ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя…». Ужоў яго разважанніакрамя яе паводзінаў,мы бачым некаторыя рысы знешнасці і характару Сашы: «… яе вочы, блакітныя і ласкавыя… яна добрая, шчырая…».
Не ўсім зразумелыя паводзіны Сашы, якая як след не сустрэла хлопца, не пачаставала яго, не арганізавала баўленне часу, сведчаць пра чысціню і прыгажосць яе пачуццяў, пра высокую маральную патрабавальнасць да сябе і іншых людзей. Гераіня ўспрымае каханне як глыбока інтымнае пачуццё, у якім удзельнічаюць двое і ў якое не павінны ўмешвацца іншыя людзі. Яна не хоча прылюдна выяўляць свае пачуцці і нават выдае Пятра за свайго стрыечнага брата, каб людзі не даведаліся пра іх каханне і не змаглі выпадковым словам парушыць нешта ў іх адносінах. Пры ўсёй закаханасціў Шапятовіча Саша не страчвае свой дзявочы гонар, годнасць.
У працы Саша – натура актыўная. Яна, як медык, не можа адасобіцца ад людзей. Ісці ім на дапамогу ў любых выпадках – гэта яе крэда. Далейшыя паводзіны гераіні –прыклад непарыўнасці асабістых і людскіх інтарэсаў. І. Шамякін неаднаразова ставіць сваю Сашу ў складаныя сітуацыі.
Энергічная, клапатлівая, уважлівая да кожнага хворага, яна і ў далёкай палескай вёсцы знайшла сваё месца. Яе не спалохалі ні начныя візіты ў суседнюю вёску да парадзіхі, ні вучоба ў вячэрняй школе за шэсць кіламетраў. Наогул, Саша выглядае светлай і надзейнай. Магчыма, сур’ёзная праца медыка зрабіла яе такой. Яна неяк па-мацярынску клапоціцца пра Пятра, калі кладзе яму ў дарогу яблыкі і грошы, хоць той відавочна сваімі ўцёкамі пакрыўдзіў дзяўчыну.
Шчырасць пачуццяў маладых герояў выпрабоўваецца жыццёвымі цяжкасцямі і тымі праблемамі, якія часта ствараюцца імі самімі па прычыне юнацкага максімалізму, рэўнасці, няўмення, а іншы раз нежадання дараваць блізкаму чалавеку, паставіць сябе на яго месца. Але ж Саша і Пятро яшчэ маладыя, і мы верым, што іх каханне пераадолее ўсе перашкоды. Адна з такіх перашкод –гэта выбар між сапраўдных каханнем і матэрыяльнымі каштоўнасцямі. І Саша зрабіла выбар не на карысць матэрыяльнай забяспечанасці, спакойнага існавання з інтэлігентам Лялькевічам.
Гераіня можа быць і самаахвярнай. Калі цяжка захварэў Пятро, кінулася бегчы праз ноч у горад ратаваць мужа. Для таго часу гэта быў дзёрзкі ўчынак. “Сапраўды, – піша І. Шамякін, – незадоўга перад гэтым выйшаў закон, згодна з якім за прагул, за спазненне на работу аддавалі пад суд. Сашу, добрасумленную ва ўсім, крыштальна чыстую, заўсёды страшыла думка, што і яна можа неўзнарок трапіць на лаву падсудных. А як яна дакажа, што ёй трэба было абавязкова ехаць, яны ж нават не запісаны ў загсе?” Боязь за жыццё каханага чалавека аказалася мацней за суровы закон.
Зычлівасць Сашы ў стасунках з людзьмі іншых прафесій, прыязныя адносіны з гаспадыняй – вось тыя якасці, якія дапамагалі маладой маці ў цяжкія хвіліны і за якія яе паважалі аднавяскоўцы і нават малазнаёмыя людзі.
Саша Траянава- гэта вобраз,які вельмі блізкі майму сэрцу. З першага слова пра дзяўчыну я палюбіла яе. Спрабавала шукаць свае рысы ў паводзінах гэтай гераіні, знаходзіла, была вельмі рада. Бывала, што калі зраблю нешта дрэннае, то адразу ўспамінаю Сашу, пачынаю працаваць над тым,каб паправіць, што нарабіла.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
pupsik10101001.12.2022 06:20
-
alyasen200629.11.2020 23:47
-
guzhowa6620.02.2020 11:50
-
alikrufgffgfgf17.11.2021 21:21
-
КаРіНа76507.05.2023 12:15
-
magasaidov09.07.2021 01:59
-
SANastea18.04.2020 15:03
-
Милкаi10.05.2023 15:42
-
seryakovart21.11.2020 00:14
-
haydsaaronp014m725.04.2023 23:27
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.