Есть ответ 👍

Каковы особенности изображения любовного чувства в интимной лирики автора?

269
474
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:

к1о2л3я4
4,7(68 оценок)

.ціхан пратасаіцкі і іван ліпскі — людзі духоўна аблінава ныя. яны нецікавыя і як чалавечыя індывідуальнасці. у іх характарыстыках падкрэслена адно: яны ўпарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваіх дзяцей грышкі і марысі. больш разнабакова паказаны харытон куторга. гэта бывалы, нават "пісьменны чалавек". ён не паў пачуцця гумару, досціпу. куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далікатнымі манерамі. ён пры сустрэчы з жанчынамі цалуе ім ручкі, умее спяваць любоўныя рамансы, хітрэйшы за астатніх. маючы 60-і гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай марысі, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” ліпскага, каб пратасавіцкія аддалі за яго дачку. але стары залетнік трапляе ў недарэчнае становішча. яго заляцанні з пагардай адхіляе марыся.у пісьменніка адносіны да прадстаўнікоў пінскай шляхты не адназначны: ён кпіць і пацяшаецца з іх недарэчнай прэтэнзіі да дварянства, але ён бачыць у іх сялян-хлебаробаў, якія самі працуюць на зямлі, самі здабываюць сабе хлеб, ён малюе іх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзі не паўзбаўлены жыццевай мудрасці.кручкоў, які прыязджае на разгляд справы ліпскага і пратасавіцкага, паводзіць сабе нахабным чынам, дзейнічае ад імя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемілайсцівейшыя царскія ўказы". паводзіны кручкова сярод шляхты — з'едлівая пародыя на правасуддзе. не паспеў ён пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. кручкоў добра ведае натуру цемнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бітым лазой. нахабству і цынізму кручкова няма межаў. ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. ён аб'яуляе вінаватым тых, хто ні якіх адносін да справы не мае.у знешнім абліччы кручкова відаць камічнае завастрэнне. аўтар звяртае ўвагу на яго доўгія вусы. кручкоў — вобраз гратэскавы . у ім сабрана самае характэрнае для царскага чыноўніцтва. марцінкевіч сімпатызуе асобным прадстаўнікам шляхты — якія менш "хварэюць на шляхецтва". гэта грышка і марыся. вышэй за ўсе яны ставяць свае шчасце, свае пачуцці. грышка і марыся – станоўчыя героі камедыі. яны пратэстуюць устарэлых поглядаў і звычаяу. маладыя людзі ўспрымаюць недарэчнасць старых саслоўных традыцый не столькі разумам колькі сэрцам. яны яшчэ не ўзнімаюцца да ўсвядомленага пратэсту аджыўшых форм жыцця. свае шчасце хочуць уладзіць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам. мова персанажа п'есы вельмі разнастайная. напрыклад, мова кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамі, запазычанымі з судовых дакументаў: "лічнасць падвергнецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прыступленне, сібірам пахне” і г. д. у мове куторгі нямала трапных выказванняу, ён часта ўжывае народныя прыказкі і прымаўкі: "не цяпер, то ў чацвер", "як чорта з ", "даганяючы не нацалуешся". ціхан пратасавіцкі, дык той зусім грубым чалавекам здаецца, калі гаворыць свае любімыя словы: "хрэн табе ў вочы", "чортаў сына” (пра грішку), "сабака” (пра ліпскага). разам з тым, мова шляхты вельмі багатая на вострыя і дасціпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкі баровы". праз мову драматург перадае іх характары і настрой. калі ўзлаваны і заніжаны кручкова пратасавіцкі пачынае гаварыць са сваёй жонкай ці дачкой, то мова яго становіцца грубай і рэзкай, але яна становіцца лаготнай і льсцівай, калі яму даводзіцца гаварыць з "найяснейшай каронай” кручковым. а з такімі "далікатнымі людзьмі", як куторга, пратасавіцкі стараецца гаварыць шляхецкай далікатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Литература

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS