Есть ответ 👍

,,Капитанская дочка,, Емельян Пугачёв ,,или волк или человек,, в таблице по 7 пунктов в каждой колонке. (можно фото, а можно и словами) ​

177
233
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


Дыя "пінская шляхта" пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання 1863 года. паўстанне закончылася паражэннем, і ў краіне наступілі часы жорсткай рэакцыі. душылася любая дэмакратычная думка. царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіўных сіл, была толькі тым і занята, што адсочвала любыя павевы бунтарства з мэтай назаўсёды вытравіць у людзей дух непакорнасці. гэты час прыйшоўся на руку царскім прыслугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто прывык з усяго на свеце рабіць грошы, не звяртаючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным шляхам гэтыя грошы зароблены. менавіта гэта - бессаромныя паводзіны царскай судовай бюракратыі - імкнуўся паказаць у сваім творы в. дунін-марцінкевіч. царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава кручкова і яго памочніка пісулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з кручковым, - яго неадольная цяга да чужой кішэні. яшчэ не пачаўшы "разбірацельства", кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: "няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". за час, што цягнулася "разбірацельства", кручкоў выцягнуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. загады даваць хабар гучалі з яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы. кручкоў - чалавек хітры. акрамя таго, ён добра ведае псіхалогію сваіх кліентаў - пратасавіцкага, цюхай-ліпскага і падобных да іх шляхцічаў. яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. але і гэта для іх не самая страшная абраза. самае абразлівае, лічаць пратасавіцкі і цюхай-ліпскі,- быць бітымі не на дыване, як таго заслугоўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі. нахабства - вось яшчэ адна з асноўных рыс кручкова. карыстаючыся цемнатой, забітасцю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, абсалютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: "па ўказу всеміласцівейшай гасударыні елісаветы пятроўны 49 апрэля 1893-га года і всеміласцівейшай екацерыны вялікай ад 23 сенцябра 1903-га года". паводзіны станавога прыстава - пародыя на царскае правасуддзе. менавіта такія людзі - хабарнікі, злодзеі, хітруны - вяршылі правасуддзе. гэта моцна хвалявала в. дуніна-марцінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя "пінская шляхта".

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Литература

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS