ПАМАГИТЕ
кантрольная работа 8 класс
1.Адзначце радкі, у якіх выразы з'яўляюцца словазлучэннямі:
1) блакітны небакрай; 2) самы цікавы; 3) сонца ўзышло; 4) няхай прыязджае; 5) некалькі слоў.
2.Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) больш пяці кілаграмаў; 2) дом на тры паверхі; 3) захварэць па грып;4 ) чуць сваімі вушамі;
5) сумаваць па маці.
3.Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
1) халодны дзснь; 2) вучыцца добра; 3) глядзець тэлевізар; 4) хатка бабра; 5) жаданне дапамагчы.
4.Адзначце неразвітыя сказы:
1) У хаце цёпла. 2) Заспявалі птушкі. 3) Вечар надышоў хутка. 4) Дзень цёплы.
5) Чалавек ціхі і спакойны.
5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:
1) I ўсё навокал ажыло і павесялела.
2) Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў.
3) Шумяць бярозы, груша пад паветкай . 4)Бабіна лета настала.
5) Надарылася і навалыніца з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак.
6. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа.
2) Талент_гэта не толькі праца, а і мужнасць.
3) На круглым маленькім лісточку ззяе бліскучая кропелька- іскрынка, ды кропелька_не вадзяная.
4) Легендарнае возера Свіцязь! Ты_беларускае мора, невялічкае, але такое ж чыстае, светлае, прыветлівае.
5) Сосны_нібы воіны на варце цішыні і адвечнага спакою.
7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены:
1) У паветры было ціха.
2) Настаўнікспыніусяз вучнямі на сухім месцы ў лесе.
3) Некаторыя з пачаткоўцаў ледзь-ледзь бліснулі ў друку і неўзабаве зніклі.
4) Мне часта даволзілася бачыць Янку Купалу на розных сходах, мітынгах, пасяджэннях.
5) Ночбыла халодная і цёмная.
8.Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:
1) Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары.
2) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой.
3) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні.
4) Гукі песні смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку.
5) Па вузкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага чоўна.
9.Вызначце від выказніка ўсказе:
Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам дзеяслоўны; 2)састаўны дзеяслоўны; 3)састаўны іменны.
10.Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме:
1) Розная драбяза, накшталт мухаловак, сітавак, ляціць групкамі.
2 ) За дзесяць гадоў большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады.
3) Мінулі пяць стагоддзяў.
4) Трое байцоў стаяла пры абозе.
5) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы сваёй трывогі.
11.Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Гэта было добра вядома і без гадзінніка.
2) Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.
3) Дзень быў ясны, блакітпы.
4) Легендарнае возера Свіцязь!
5) А авёс зжалі нядаўна.
12.Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі ў першым слупку і іх відамі ў другім:
1) Пацягнула вільгаццю. А. Абагульнена-асабовы.
2) Дыхаю і не магу надыхацца. Б. Назыўны.
3) Ад крадзенага не пасыцееш. В. Няпэўна-асабовы.
4) Апоўдні падагналі аўтобус. Г. Пэўна-асабовы.
5) Ноч. Д. Безасабовы.
13.Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены (або не выдзелены) коскамі правільна:
1) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але вяртлявая.
2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю.
3) Хадзіла ў вёскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды.
4 ) Юлька падкінула асколак у руках, нібы ўзважвала яго вартасці,і ціха прамовіла...
5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска.
14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:
1) На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле — аднародныя дапаўненні.
2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу — аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная,прыгожая — аднародныя азначэнні.
4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання — аднародныя выказнікі.
5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... — аднародпыя выказнікі.
186
494
Ответы на вопрос:
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Беларуская мова
-
Armen20001203.12.2020 01:50
-
adrianaartus821.06.2020 19:41
-
Иванчик111114.07.2021 21:23
-
podshchipkova21.04.2023 19:22
-
moebounejlbmehp08d3n28.12.2021 16:45
-
Timoxa56502.06.2022 13:34
-
олеся79120.05.2021 03:49
-
anyamaleva9702.11.2022 14:49
-
rufdiana14.04.2023 13:35
-
llovepet2027.01.2022 08:41
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.