Ответы на вопрос:
Ірка — дзяўчынка дванаццаці гадоў. яна разам са сваімі бацькамі жыве ў бярэзаўцу. бацька іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. гэта вельмі дзяўчынцы, бо яна вельмі любіла прыроду, з задавальненнем назірала за ёй. ірка была рослай дзяўчынкай, толькі вельмі худой. у яе былі доўгія і тоўстыя чорныя косы. апраналася яна часцей за ўсё ў «цёплую чорную матчыну хустку, старую фуфайку; на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках — бахілы, склееныя з гумы, і слізкія-слізкія». дзяўчынка добра вучылася, была вельмі стараннай. яна магла б хадзіць у чацвёрты клас, але ў іх школе было толькі тры класы. каб паступіць у чацвёрты, трэба было ісці ў суседнюю вёску камена, якая знаходзілася вельмі далёка, і бацькі яе ў гэтым годзе адну не адпусцілі. ірка вельмі любіла прыроду, звяроў. яна не магла зразумець людзей, якія нішчылі прыроду. «ірка шкадуе лес і не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. не было б іх — не рэзалі б гэтулькі лесу». больш за ўсіх звяроў ірка любіла сваіх аленяў. яна карміла іх, даглядала. на дзяўчынку вялікае ўражанне аказаў учынак дарослых. ірка не магла зразумець, чаму ў дарослых людзей такія чэрствыя сэрцы. як можна забіць жывую істоту? дзяўчынка да апошняй хвіліны спадзявалася, што ўсе яе алені жывыя. яна шукала іх па ўсім лесе, а асабліва хацела ўбачыць рагатага. з-за гэтага яна захварэла на запаленне лёгкіх, ледзь не замерзла ў снезе. усю ноч дзяўчынка клікала сваіх аленяў. ірка — сапраўдны сябар. яна падтрымлівала ежай сваіх сяброў-аленяў, перажывала за іх лёс. чалавек, які мае такое чулае сэрца, ніколі не пакіне ў бядзе сваіх таварышаў.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
velkovavika1517.06.2023 20:55
-
pudovkinao09.03.2021 04:59
-
nastya0124121.11.2021 10:41
-
спартак37113.06.2022 21:34
-
petyasmolin19.01.2021 10:30
-
Спартак210209.06.2021 07:25
-
goldlena197929.04.2021 11:52
-
vikagalcenko415.09.2022 18:02
-
daliiss05.02.2020 20:26
-
experienceee11.07.2021 02:26
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.