Есть ответ 👍

10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным
падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды
вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на
вечаровай ружовасці неба; 2) Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам
неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як
метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго
месца; 3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у
лазні; 4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік
у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе;
5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў
і якой я цяпер пішу гэтыя радкі.
11.Пабудуйце гарызантальную схему 3-га сказа з задання 10:
_________________________________
12.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коску: 1) І вось тут баба першыню задаволена ўсміхнулася,
калі ўбачыла_ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста; 2) Каб
хлопчык трохі падцягнуўся_ настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты
дома; 3) А вы чулі, што_ калі хто наглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю,
дык прыгажэйшым становіцца? 4) Ад бярозы, што пад ветрам раз-пораз
прыпадала да акна, адарваўся і прыліп жоўты лісток; 5) Калі сціхаюць
самалёты, чуваць, як клепяць у вёсцы косы, бразгаюць у некага ля студні
вёдры_ і кудахчуць на ўсё горла куры.

13.Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены
знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Якія ў нас дзверы нізкія – чуць шыю не
звярнуў; 2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для
кастра, дапамагаў ва ўсім; 3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць – сонейка ў
пакоі; 4) Радасна віталі новы дзень птушкі – звінелі ў вышыні жаваранкі,
мітусіліся каля шпакоўніц у садах і пад стрэхамі шпакі; 5) Уздыхнуў Алёшка:
давялзецца стрыгчыся.
14.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай
сувяззю частак: 1) Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсціся па
знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ
малечай; 2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя
кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла – Белая; 3) Падвал, у якім
размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай прасторны, з нізкай, літай з
бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя
квадратныя калоны; 4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя
парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя
паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла; 5) Дзень выдаўся пагодлівы,
сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў
вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага
паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі
плафоны.
15.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх
правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Перад тым як
сесці за стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся; 2) Мерна
ўздрыгваў вагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся
палахлівыя цені ад лаў, ад паліц, ад здранцвелых людзей, што спалі, храплі;
3) Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень
трымалі рукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца; 4) У гаспадарчых
будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога
нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі
слабы; 5) Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва
цёплы, адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх.
16.Пабудуйце схему 4-га сказа з задання 15
_________________________________________________

17.Адзначце сказы, у якіх мову абавязкова трэба браць у
двукоссе:
1) Кажа ён старэйшаму сыну, Сцяпану:
Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі.
2) Колькі людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі, – разважаў сам з сабою
настаўнік.
3) Сонейка на тую пару, праз акно ўлезшы, блудзіла па хаце і, убачыўшы
Міхася, падумала:
Бедны хлопчык!
4) Дзед стаяў пануры, злосны, з жандарамі лаяўся:
Што вы тут шукаеце, чаго не палажылі?
5) Давай, – думае, – дабяруся ўжо да яго...бадай, ці дацягну да
вясны...Шмат дакучаць я яму не буду.
18.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры афармленні чужой
мовы: 1) – Дрэвы, сынок, – гаварыла маці. – Упрыгожваюць наша жыццё,
дораць чалавеку радасць, робяць яго шчаслівейшым; 2) Крушынскі пазірае на
неба і думае: “Няўжо пойдзе дождж?”; 3) – Любіш кніжкі чытаць, –
запыталася Зоська; 4) – Сёння вельмі важны дзень, – прызнаўся Мікалай. –
Мяне запрасілі на сустрэчу з роднай зямлёй, з тымі людзьмі, з якімі я жыў,
быў шчаслівы; 5) Настаўнік сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе
вялікія здольнасці да яе”.

Очень важно! Спаибо!

143
182
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


Нет дарий 1  правил в 522  =486  годах до  н.  э тутмос iii  —  фараон древнего египта  правивший приблизительно в  1479  -  1425  годах до  н.  э., 

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Беларуская мова

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS