Есть ответ 👍

Цитатная характеристика алеся загорского в романе "каласы под сярпом тваим"

257
332
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


ответ:

объяснение: назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з айчы-най. прадстаўнікі гэтага пакалення — алесь загорскі і кастусь каліноўскі — павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.

алесь загорскі — галоўны персанаж рамана. яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. у гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. i хаця алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. i можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: алеся на дзядзькаванне, хаця ў xix стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.

вобраз алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні. алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. у сям'і кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. у гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «даруй, божухна! » алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. у вобразе маладога загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.

грамадзянскае сталенне загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. бацькі алеся добра ўі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. вялікую ролю тут адыграў ста-ры вежа, дзед алеся, прозвішча якога таксама не вы-падковае. вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. дзед навучыў алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праў-дзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. i, пазнаючы гэту праў-ду жыцця, алесь разумее, што здольны змяніць рэчаі-снасць, але яшчэ не ў як. гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. разу-меючы, што нельга ахапіць неабдымнае, алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.

«колас да коласа — сноп будзе», — кажуць у на-родзе. загорскі ў, што адзін ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць ака-мянелыя пласты жыцця. сустрэча з каліноўскім нат-хніла алеся на адданае служэнне справе, за якую ах-вяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ў-ючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты.


1) and

2)on

3) every

4) a

5)at

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Другие предметы

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS