Ответы на вопрос:
паэма была завершана класікам 23 мая 1910 года ў пецярбургу і ўпершыню апублікавана ў газеце «наша ніва» 21 чэрвеня 1912 года[1].
гэтай паэмай адкрываецца шэраг фальклорна-рамантычных паэм у творчасці я. купалы дакастрычніцкага часу. у лісце да л. клейнбарта 11 студзеня 1929 года аўтар аднёс паэму да твораў, спароджаных выключна фантазіяй. паэма красамоўна сведчыць пра арганічную нацыянальна-фальклорную сутнасць купалаўскага мастацкага бачання свету, скандэнсаванасць народнасці яго мастацкага мыслення і рамантычнага стылю. гэта класічны ўзор героіка-рамантычнай паэмы[3].
паэма прысвечана лёсу мастака ў грамадстве. на вяселле дачкі князь кліча мясцовага гусляра і патрабуе ад яго песень у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасцям. ён папярэджвае музыку, што пакарае смерцю, калі той не выканае загад. але замест пахвалы князю з вуснаў гусляра гучыць суровая праўда пра бязлітаснасць і чужасць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. за непакору і непаслухмянасць князь загадвае закапаць гусляра жывым разам з гуслямі. гусляр гіне, але памяць аб ім у народзе вечная, як той курган, што як сімвал народнай памяці ўзнёсся над магілай народнага заступніка[3].
ідэя паэмы празрыстая: народнай памяці варты толькі той мастак, які аддае справе народа і свае песні, і сваё жыццё; сапраўднае мастацтва толькі тое, што служыць народу; у службе народнай праўдзе — веліч і прызванне мастака. па сваім гучанні паэма паліфанічная. мастацкая форма паэмы выключная па сваёй прыгажосці і ўздзеянні на чытача сваёй надзвычайнай эмацыйнай сілай, яркай палітрай метафар, эпітэтаў, гі, выключна зграбнай кампазіцыяй — як агульнай, страфічнай, так і звязанай з падачай дзеяння ў яго развіцці[3].
у паэме 12 раздзелаў, кожны з якіх складаецца з 4 катрэнаў. змена, рухомасць гучання строфаў суадносяцца з разгортваннем сюжэту. экспазіцыйны 1 раздзел — частка твору шырокага эпічнага размаху. пачатак сюжэтнага апавядання ў паэме як бы прыспешаны, але завязка дзеяння ў цэлым непаспешлівая, з падрабязным раскрыццём абставін дзеяння — апісаннем княжацкага замку, «бяседы вялікай у князя» (2 і 3 раздзелы) і з падрабязнай характарыстыкай гусляра (4 і 5 раздзелы). у цэнтральных, самых драматычна-напружаных раздзелах (6—10) ідзе дыялог князя і гусляра. словы гусляра вытрыманы на самай высокай ноце. у кульмінацыйным 10 раздзеле «князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч». у 11 раздзеле наступае развязка канфлікту. заключны раздзел як бы вяртае чытача да першага раздзелу і так узнікае адзінага тону эмацыянальная рамка сюжэтнага дзеяння[3].
«курган» — шэдэўр не толькі я. купалы, але і ўсёй новай беларускай літаратуры. уздзеянне паэмы на беларускую літаратуру пачалося адразу ж пасля яе з'яўлення. асабліва яно прыкметнае у зборніку к. буйло «курганная кветка» (1914), а таксама на «абразках» з. бядулі (1913), на першай рэдакцыі паэмы я. коласа «сымон-музыка» (1918) і інш[3].
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
natalijamatijch19.10.2020 08:47
-
av216429.03.2020 12:10
-
juliyamacko9926.10.2020 13:27
-
lllkjhgf19.06.2020 18:27
-
nicky23415.02.2022 14:32
-
EZno26.04.2022 14:11
-
alenaFox45715.01.2021 07:04
-
Раммроль23.09.2022 11:52
-
АнальныйЧервь06.08.2022 20:26
-
pauline250422.11.2022 14:44
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.