Шляхі-дарогі васіля дзятла и ганни чарнушкі (только по роману "людзи на "). нужно .прошу .и без использования интернет ресурсов.
Ответы на вопрос:
у «палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога iвана мележа. нягледзячы на тое многае,
што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і
дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.
менавіта да ліку апошніх адносяцца і галоўныя героі твора — васіль дзятлік і ганна чарнушка.
чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. каханне іх чыстае, светлае, трапяткое. працуючы з раніцы да вечара, васіль не ведае стомы. i не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні
з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа.
у жыцці васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з ганнай і набыць яшчэ зямлі. ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею карчу. набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым болып хлопец
хвалюецца. ён ужо амаль упэўнены, што зямля гэта будзе належаць яму. «а інакш, дзе ж справядлівасць? »— думае васіль. ён і ганне расказаў пра свае мары. праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур'езна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і ганна таксама парадуецца за яго.
невядома, як склаліся б адносіны васіля і ганны, калі б не выпадак з бандытамі. менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным станавілася ўсё болын акрэсленай. ганна абвінаваціла васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. праўда, яна хутка зразумела,
што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. i віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.
час ішоў, і вузел непаразуменняў зацягваўся яшчэ больш,
хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. васіль не захацеў паверыць ганне, што паміж ей і яўхімам карчом там, у лесе, нічога не адбылося. а дзяўчына была над та горд аи, каб прасіць паверыць ей.
аднак была і яшчэ адна прычына, што стрымлівала васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна
галоўная — усё тая ж неадольная мара аб зямлі. не адзін ужо раз васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не? тым больш, што адносіны з ганнай былі парушаны.
што датычыцца ганны, то яе
каханне да васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ей, а злым плёткам? да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду яўхіму выйсці за яго замуж.
ажаніўся і васіль. i пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. аднак спакою не было: не выходзілі з галавы успаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.
не склалася шчасліва і ганніна замужжа.
эгаістычны і самаўпэўнены яўхім быў так непадобны да стрыманага, сціплага і пяшчотнага васіля, думкі пра якога не выход зілі ў яе з галавы. не адзін раз парывалася ганна пайсці ад яго, але не адважвалася. i толькі смерць дачкі падштурхнула маладую жанчыну да гэтага ўчынку.
не шчаслівы
васіль, не пічаслівая ганна. i ён, і яна жывуць толькі ўспамінамі. здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адзін аднаму. i калі больш рашучая
ганна яшчэ здольна на гэта, то васіль — не. таму, калі яны пазней сустрэліся, і ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку.
з цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было
позна: дарогі разышліся так далека, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваей ганны.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Беларуская мова
-
армен45903.12.2022 16:38
-
синийлис105.09.2022 02:13
-
Отличница456126.07.2022 15:26
-
sashabibik77727.12.2022 09:33
-
Alinka50550506.08.2022 13:09
-
danilrykov20021.01.2023 01:26
-
Elizaveta3012200527.09.2022 05:22
-
danier219.12.2022 06:01
-
DANA307200521.11.2020 15:42
-
TimRus162rusg13.12.2021 23:45
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.