Есть ответ 👍

Написать водгук на тэму: кандрат крапива - баснаписец. желательно свое и обьемное

276
449
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць кандрата крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. байкі к. крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: у чужое проса не сунь носа ("сука ў збане"), баба з калёс — каню лягчэй ("дзед і баба"), кожны цыган сваю кабылу хваліць ("пра цыгана і кабылу"), вялікаму каню — вялікі хамут ("саманадзейны конь"). нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("дыпламаваны баран"), каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("сава, асёл ды сонца"), як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("заява"), бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("мандат"). байкі к. крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. у байцы "дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. ганарыўся ж баран сваім трывалым лбом: такога не страчаў ніколі лба я: калі няма разумніка другога, пабіцца каб удвух, дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух! у іншага дык выскачыў бы й дух, а ён — нічога. каб лягчэй было ўбачыць барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе "дыпломам". баран настолькі заганарыўся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад кошкай. добра абмежаванасць і тупасць барана, кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ён заслужыў "не галавой, а лбом". крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды "вузкіх у плячах", высмейвае к. крапіва ў байцы "саманадзейны конь". у якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку "вялікаму каню — вялікі хамут". конь, які быў "з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня", скардзіцца на ўсё сяло, што хамут "нібы не да яго", патрабуе ад гаспадара вялікага хамута. і вось мізэрны конь ў воз, які цягнуў ламавік. воз жа не скрануўся з месца, а "пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце". у вобразе каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах "веліччу быць хочацца заўсёды". маральна-бытавыя праблемы асвятляе к. крапіва ў байцы "махальнік іваноў". яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. але і пасля гэтага махальнік іваноў далажыў, што "ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў". шэф "пахваліў" іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. высмеяўшы аднаго падхаліма, к. крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым. падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка "жаба ў каляіне". яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе.

Безударная чередующаяся гласная - 5)

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Беларуская мова

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS