Адносіны аўтара да васіля-мульціка і мікіты -гастрыта , выказванні герояў , заўвагі аўтара, дэталі.(бел.літ)
Ответы на вопрос:
ганна
вобраз ганны досыць знаёмы, традыцыйны. яна пражыла доўгае жыццё і так нарабілася на сваім вяку, што не засталося сілы, каб утрымаць каля сябе няўдалага отпрыска. у яе было нялёгкае жыццё. у вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла. дзеці памерлі ў партызанах з голаду, старэйшы сын “без весці”, муж піліп вярнуўся з вайны і памёр ад ран праз два месяцы. апошні сын віцька сядзіць у турме. ганна - мудрая і разважлівая. яна бачыць дабро і зло, як бы яны не перапляталіся ў жыцці. яна не суддзя чужым учынкам, на дабро адказвае дабром, спачувае іншым, здольная дараваць крыўду, калі на тое ёсць хаця б малая падстава. і яшчэ рыса яе характару: наіўнасць, даверлівасць, якія спалучаюцца з жыццёвай відушчасцю. як лёгка яна паверыла ў спектакль, наладжаны мульцікам. як арганічна ўвайшла ў ролю нявесты ў сцэне сватання і сур'ёзна, нават крытычна ацэньвала прэтэндэнтаў на сваю руку. яна просіць дазволу на шлюб - толькі ўжо не ў бацькоў, а ў партрэта мужа-нябожчыка. праглядаецца вобраз жанчыны, якая звыкла давяраць моцнай мужчынскай волі, падпарадкоўвацца ёй, але з аглядкаю, з жаночай здольнасцю прадбачыць.
мікіта гастрыт
ужо адна мянушка раскрывае нам яго характар — пахмурны, непрыемны, злосны, калючы. гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці. у гады калектывізацыі ён "выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. ён толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. але мікіта напісаў данос на васілёвага брата андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. i не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. пакаянне мікіты запозненае, непаслядоўнае. застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне. гастрыт - найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці - такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў мульціка, ці пішуць яму дзеці. хцівы, раз'юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё шчасце- у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, што прачыналася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны, хто ў жыцці шукае зручнага, зацішнага закутка, спрабуе выкруціцца ад суда і адплаты гісторыі, несвядома заганяе сябе ў пастку.
васіль мульцік
гэта чалавек, які пражыў нялёгкі лёс. ён «тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. i гэта яшчэ не ўсё! двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». але гора не зламіла яго наадварот — узмацніла душу васіля, надзяліла яго, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца. гэта нястомны працаўнік і пакутнік, жартаўнік і сонцапаклоннік. у яго — паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. за гэтыя яго дзівацтвы яго і празвалі мульцікам. ён добра ведае, што нарадзіўся на зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. для яго: «шчасце з чужых рук заўсёды кі шчасце самому рабіць трэба». ён з гумарам ставіцца да ўсяго, нават да сваёй старасці-нямоглаці. яго можна назваць аптымістам па жыцці, ён — чалавек-сонца
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Математика
-
Атмир08999712.03.2023 21:19
-
TlPuBeT31.03.2023 11:38
-
Lenika2len11.08.2020 21:30
-
Ludmila2804198506.01.2023 09:20
-
gfsfsdcxz28.03.2022 09:42
-
георг926.06.2021 16:54
-
Taekook1921.09.2022 04:36
-
syamiulinlinar28.12.2022 09:39
-
Умники12121230.03.2023 03:42
-
Peleshok8312.05.2022 01:55
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.