Есть ответ 👍

Реферат по произведению люди на болоте на языке

247
357
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:

Fjkskdnxk
4,7(63 оценок)

Сачыненне апейка як нацыянальны характар літаратура вучыць нас бычыць чалавека. у кнігах ён прадстае прад намі такі, які ён ёсць на самай справе. пісьменнікі пішуць людзям і пра людзей, іх персанажы, вядома ж, розныя, і калі чытаеш аб іх прыгодах, незразумела, чаму заўсёды адчуваеш у сабе частачку іх настрою, іх станаўленне да навакольных, дзеліш з імі іх мары і лёс – ты нібы жывеш разам з імі і робішся больш чулым да усяго жывога, у першую чаргу - да свйго сэрца. мы вучымся ў гэтых творцаў, знаёмячыся з іх унутраным светам, разам знаходзячы адказы на штодзённыя пытані. ці ёсць у жыцці сэнс, што такое чалавек і да чаго прагне чалавечая душа – усё гэта яскрава, без замінак разбірае у сваёй трылогіі іван мележ, звязваючы ў адзінае цэлае вяселле і працу, любоў і нянавісць, смерць і жыццё, адказваючы на пытанні, здаецца, такім звычайным паляшукскім , незвычайна блізкім і родным кожнаму з нас. дзеянні у рамане “людзі на ” разгортваюцца у той глухой, адасобленай частцы беларусі, дзе спакон вякоў жывуць “цёмныя” сяляне-палешукі. палескі край – чаго толькі не знойдзеш тут! ёсць на палессі усё, пачынаючы ад шматлілікіх з абымшэлымі зялёнымі купінамі аж да палёў, што варта апрацоўваць умелымі рукамі, і заканчваючы тымі самымі руплівымі пальцамі у мазалях, якімі сялянкі-ткачыхі ўвечары запальвалі лучыну і ў прыцемках пралі. кожны з мележаўскіх герояў нясе свае асаблівасці беларускага этнасу, але большасць з іх аб’ядноўвае шчырая любоў да працы, да зямлі, да бога, да людзей. так, яскравым беларускага нацыянальнага характару у рамане з’яўляецца прадстаўнік улады, старшыня валвыканкома апейка. чалавек гэты “…быў амаль таго ж росту, што і харчаў, быў таксама ў вайсковай форме… але і ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, добрым”. ўжо толькі па яго знешнім выглядзе можна меркаваць аб тым, што за чалавек апейка. ён ціхі, непрыкметны чалавек, але ж менавіта яго думкі ў значнай ступені сугучны аўтаравым. абвостранае пачуццё гонару за нацыянальную прыналежнаць уласціва апейку – одданаму сыну палесся. гэты чалавек клапоціцца аб чалавечай годнасці, узроўню жыцця палешукоў і не можа застацца збоку, калі адзін з яго братоў без віны трапляе ў бязвыхадную сітуацыю. апейка, як аўтар, - былы настаўнік, з-за чаго часам адчувае, што не мае такога аўтарытэту ў грамадстве, як, здаецца, начальнік міліцыі, у яго як бы няма чым ганарыцца, але на яго разлічваюць многія людзі, у прыватнасці малады васіль дзятлік, якому амаль сапсавалі жыццё краты ці яго сябар косцік. у размове з васілём апейка як бы павучае і нас разам з арыштантам-каранёўцам, гаворыць аб тым, што належала б зрабіць у яго сітуацыі, але ж не без спагады: -я , ты – не бандыт, - прамовіў раптам апейка. і нават тое, што, злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха, сведчыць аб мяккасці тэмпераменту, што ўласціва толькі сапраўднаму беларусу. разам з тым апейка ўяўляе сабой не толькі прыклад незвычайнай цярплівасці і неадступнасці, але і рашучасці, самаахвярнасці, разважлівасці і ўменні трымаць сябе ў рамках: пры ўсёй сваёй настойлівасці, гэты чалавек не губляе вытрымкі, надзеі і ўпэўненасці ў сваім. такім чынам, апейка заўсёды выходзіць пераможцам. пасля знаёмства з творам “людзі на ”, прыходзіць разуманне, што героі і. мележа не могуць не палюбіцца: дзе-нідзе, а ўгадваецца свой уласны партрэт з усімі вартасцямі і недахопамі, прычым кожны з іх, сялян-палешукоў, тоіць у сабе частку таго спрадвечнага беларускага багацця, якое з пакалення у пакаленне передаецца не з вуснаў у вусны - па крыві.

Объяснение:

1. гэта той, хто усе жыцце працуе над собой, усе жыцце стараецца знайсци то прыгожае, то светлае, што даруе улыбку лицам людзей

2. прыроджаная схільнасць чалавека да нейкага выглядзе дзейнасці, якія трэба развіваць

3 пазнавата гэты свет, знайсці сябе, пераасэнсаваць тое, што ты робіш

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Литература

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS