Ответы на вопрос:
Бацька мой быў ляснічы. і дзед быў ляснічы і прадзед. і ўсе мае дзядзькі з бацькавага боку былі ляснічыя, лесаводы або яшчэ нейкім чынам былі звязаны з лесам і з навукай аб лесе. стварылася вялікая лясная дынастыя, і нават мой малы пляменнік толькі і трызніць, што аб дзедавай прафесіі.з гэтай дынастыі адзін я, на гаротнае засмучэнне бацькі і дзеда, выявіўся вырадкам. стаў мастаком-анімалістам. тым, хто малюе звяроў.тата прымірыўся з гэтай здрадай толькі пасля таго, як, па доўгім роздуме, пераканаў сябе, што звяры – гэта таксама лес, што я перавагу замалёўкам у лесе, а не ў звярынцы. ну, і яшчэ пасля таго – гэта, урэшце, справы не датычыцца, – калі работы мае да нябёс расхваліў славуты анімаліст васіль аляксеевіч ватагін.але справа не ўва мне і не ў маёй працы. яна сама гаворыць за сябе на выстаўках і ў музеях. гаворыць менавіта столькі – ні болей ні меней, – сколькі мне ўдалося ў яе ўкласці. і настолькі, наколькі дазволілі мае здольнасці.справа ў тым, што з-за спецыфікі гэтай справы дом мой вечна быў поўны рознымі жывёлінамі. пад ложкам мелі кватэру вожыкі, чарапахі, марскія свінкі. на ўсіх падаконнях акварыумы з рыбкамі розных парод (за імі, досыць беспаспяхова, спрабаваў паляваць мой сіямскі кот васіліск). у доме – а ён у мяне на ўскраіне – заўсёды было некалькі сабак рознай пароды. у розныя часы жылі ў мяне ваўчаняты, малыя лісы, фенек, шчанюк чыты або гепарда. дый ці мала яшчэ чаго! не было толькі таго няшчасця, якое здарылася з нямецкім пісьменнікам бёлем: у маёй ваннай ніколі не жыў бегемоцік. а так усякай жыўнасці хапала. і так, наколькі я памятаю, было з першай хвіліны, у якую я пачаў сябе.успамінаю стары-стары, з дубовых брусоў складзены дом лясніцтва наводдаль ад нашага, і як восенню ён бываў укрыты звонкім і спявучым чырвоным лісцем, і як пазней, у зазімкі, пяшчотна серабрыўся яго шчапяны дах. і гэтае срэбра дымела і выпаралася на сонцы, і рэдкія кроплі падалі на ўспацелыя халодным потам гарбузы ў падстрэшку.з нашага мезаніна былі відаць двухпавярховыя, з галерэямі, пуні, жораў студні, велічэзная сонна-кашлатая адрына. і яшчэ ўзятая ў зруб крынічка пасярэдзіне паплаўца. і – з правых вокнаў – стары мяшаны гай за домам лясніцтва, а вышэй, на градзе, медзянастволы мачтавы зафееўскі бор, што цягнуўся на многія дзесяткі кіламетраў і вечна шумеў, ў небу.а за вокнамі быў паплямаваны купамі дрэў поплаў, які спускаўся да старыка, а за старыком зноў ішлі паплавы і старыкі. старыкі і паплавы, на якіх сям-там высіліся векавыя , сінія ад далечыні дубы. недзе там, за апошнімі дубамі, дужа далёка, быў дняпро і на другім беразе, калі праплысці чаўном кіламетры два, гарадок, у які ездзілі купляць неабходнае і, часамі, у госці.там мінула маё дзяцінства, і я ніколі не езджу туды. бо , якой тугой сустрэне мяне гэты куток, у якім я ўжо нічога не пазнаю, калі нават і злітаваўся з яго агонь вайны. але нават калі і злітаваўся – там набудавалі, перарабілі, высеклі і насадзілі, а я хачу, каб ён заставаўся такі, які ён стаіць у маіх вачах: самы найлепшы для мяне куток беларусі, якая для мяне зноў-такі найпрыгажэйшая ў свеце зямля.я паеду туды, хіба што адчуўшы набліжэнне канца, калі чалавек адчувае неадольную цягу аб’ездзіць усе мясціны, дзе калісьці жыў, тое, што прымушае шпака перад адлётам, з якога можна не вярнуцца, наведаць родную шпакоўню; тое, што прымушае мядзведзя абысці ў апошні раз свае ўладанні; тое, што яднае нас з усімі птушкамі і звярамі ў адзіным коле існага. і тады я зноў убачу бацьку на кані і палясоўшчыкаў, што рагочуць з ягоных грубаватых жартаў. і старога марку, які вучыў мяне вабіць цяцерак, проста так, каб убачыць іх, і вучыў нацягваць на след і стойку сабаку, і браў з сабою на старыкі лавіць велічэзных бронзавых ліноў. і матку ўбачу, як спрытна яна кіруе таратайкай, запрагае каня, доіць карову або зімовай ноччу – было раз такое – страляе з ганка па ваўчынай гайні, якая хацела сцягнуць сабаку або ўдзерціся ў маркаву аўчарню.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
гога6103.01.2022 18:00
-
pipia0723.01.2021 01:31
-
СитниковаЛиза05.04.2021 05:45
-
kamilamih18.09.2022 03:17
-
valerango03.02.2020 04:07
-
amozgaleva9621.07.2021 12:45
-
Ерко36507.11.2021 12:08
-
diman12928.05.2021 16:54
-
ximik120907.01.2023 07:24
-
olechkapushkareva30.08.2020 12:54
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.