Есть ответ 👍

Сочинение на тему : драма „раскиданае гняздо"

263
442
Посмотреть ответы 3

Ответы на вопрос:


напісаны твор на аснове фактаў з жыцця сям'і дзеда ануфрыя, у якога князь радзівіл адабраў зямлю і хату. асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, я. купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. у цэнтры п'есы — сям'я зяблікаў, прозвішча якой асацыіруецца з галечай і абяздоленасцю. лявон зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам.

жонка лявона марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. спрабуе ўгаварыць сымона пайсці на службу да паніча. «падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі пакарыся ты ім, — яшчэ не позна! », — просіць яна сына. але сымон адмаўляецца ад прапановы. надзеі ж на дачку зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча родным, марыля не бачыць. тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю бога, маці шые жабрацкія торбы.

па-іншаму адносіцца да складанай жыццёвай сітуацыі старэйшы сын зяблікаў сымон. гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. «свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся», — гаворыць ён. зоська і незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: «птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! »

вобраз сымона пададзены ў развіцці. спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. на бацькавай магіле ён дае клятву «жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага хай б'юць, рэжуць, катуюць». на прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу сымон рашуча адказвае: « гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць». прымірыцца з панічом для сымона — гэта здрада, адступніцтва. становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на «загубу, на глум вечны».

шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы сымон адшукаў не адразу. пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы зоські), а таксама агітацыі незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «i я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. годзе крыўды, годзе няпраўды! » разам з незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! па бацькаўшчыну! » на гэтым сходзе, па словах незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне.

такім чынам, на прыкладзе сымона я. купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

Vlad0072005
4,5(21 оценок)

Кончылася вечнае начаванне, і світанне агністае пачынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора! я. купала драма "раскіданае гняздо" напісана я. купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда ануфрыя, у якога князь радзівіл адабраў зямлю і хату. асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, я. купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. галоўны герой драмы — сымон, старэйшы сын зяблікаў. гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. зоська і незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! ". вобраз сымона пададзены ў развіцці. спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. на бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага хай б'юць, рэжуць, катуюць". на прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу сымон рашуча адказвае: "пакарыцца? . гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". прымірыцца з панічом для сымона — гэта здрадніцтва, адступніцтва. становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы сымон адшукаў не адразу. пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, сымон пачынае задумвац
9яна2005
4,5(31 оценок)

1930 ом году это книга вышла 

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Литература

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS