Ответы на вопрос:
Драма "раскіданае гняздо" напісана я. купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда ануфрыя, у якога князь радзівіл адабраў зямлю і хату. асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, я. купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. галоўны герой драмы — сымон, старэйшы сын зяблікаў. гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. зоська і незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! ". вобраз сымона пададзены ў развіцці. спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. на бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага хай б'юць, рэжуць, катуюць". на прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу сымон рашуча адказвае: " гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". прымірыцца з панічом для сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы сымон адшукаў не адразу. пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы зоські), а таксама агітацыі незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "i я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. годзе крыўды, годзе няпраўды! " разам з незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! па бацькаўшчыну! " на гэтым сходзе, па словах незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. такім чынам, на прыкладзе сымона я. купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
colaboyy7704ox6ktx18.10.2021 16:03
-
макс310202.05.2021 12:47
-
Vikusya1810124.09.2021 04:24
-
khitrova1909.11.2022 11:30
-
happiness19854p06jm516.03.2023 11:56
-
Chuclplllpl17.04.2020 21:19
-
saksharovsasha03.05.2022 21:41
-
nastuaserova25.05.2022 19:57
-
Вадім200623.02.2023 17:58
-
bamnames15.04.2021 09:08
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.