Ответы на вопрос:
бацька не прыехаў яшчэ з палявання, і прадслава адзінока сядзела ў сваёй прасторнай, па-візантыйску абстаўленай свят-ліцы. яна сама абставіла яе так.
бацька ні ў чым ёй не пярэчыў — яму гэтая рас-коша, тонкі густ дачкі, якую ён паважаў, як раўню. нездарма ідзе па полацку слава пра яе. вялікім розумам і прыгажосцю i надзяліў яе бог. не было ў георгія і няма цяпер нікога больш i блізкага за прадславу.
старэйшая дачка ведала гэта, але не карысталася сваёй ула- i дай у доме. наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку. i вось і ўчора, калі папрасілі яе ў вялікую залу, дзе чакалі сва-1 ты, яна перш-наперш падышла да яго, нізка схілілася ў пакло-1 не. потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага i гснязя рагвалода. двое — князі. астатнія ж, відаць, баяры. га-1 варылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, i прыехалі купцы! а яна — тавар. добра хоць, што бацька дае 1 ёй поўную свабоду. таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з ві-| ном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову і пакланіліся на развітанне спакойна і ветліва.
князь георгій нічога не сказаў ёй. думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца.
яна заўсёды была раўнадушная да лісліва-бойкіх гаворак i сватоў, да тых, хто хацеў з ёй звязаць сваё жыццё. не ў сямей-1 ным шчасці ўяўляўся лёс. яе павінна было чакаць наперадзе i нешта асаблівае, вялікае. i таму хітрыкі сватоў здаваліся паст-1 кай, у якую хочуць яе завабіць. яна адчула, што не можа жыць i так, як ёй хочацца.
«мне хацелася калісьці стаць бессмяротнай. хацелася вялі-кіх спраў, подзвігаў, — думала яна, стоячы на каленях. — я рыхтавала сябе з маладых гадоў да служэння вышэйшаму, што ёсць на зямлі, — богу. гэта тое, дзеля чаго я жыву. i калі мне цяпер цяжка — значыць, сапраўды нялёгка развітвацца са спакусамі жыцця. але інакш я ніколі не змагу ўзнесціся духам над шэрай будзённасцю зямных спраў. тым вышэй будзе маё адрачэнне ад зямнога. так, толькі »
а інакш нельга ў гэтым злым, несправядлівым свеце. вось бацька — як яму хочацца пры яе дапамозе дабіцца нечага свай-го! збавіць яе ў болын-менш прыстойныя рукі. а не захоча сама — прымусяць. гордая рагнеда не захацела аднойчы ра-зуць свайго нарачонага — прымусілі. i яе змогуць.
прадслава ўстала, доўгім позіркам абвяла ваколіцу. злева пачыналіся крывыя полацкія вуліцы. справа, ля самага бера-га, вілася вузкая сцяжынка. калі ісці па ёй гадзіны са дзве — можна было як найкарацей прыйсці да праабражэнскага мана-стыра. прадслава часта хадзіла туды і любіла прапахлыя лада-нам келлі , строгую ўдумлівую цішыню і нейкую асаблівую мудрасць гэтага манастыра. вось там яна можа знайсці спакой, павучыцца цішыніі развазе. там яна зможа стаць незалежнай, і ніякія зямныя турботы не змогуць крануць яе душу.
янарашуча пачала спускаццаз высокага
вострае лязо каля шыі. нізка, ля самых каленяў ігуменні — схіленая галава. а зверху голас — затоена-радасны:
— пастрыгаем цябе, сястра, пад іменем ефрасі
Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.
У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.
Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.
Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.
Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.
Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.
Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.
Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.
Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.
У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Беларуская мова
-
Zhanna27819.03.2021 21:55
-
Карандш25.02.2020 02:05
-
arina123814.10.2021 22:32
-
мадина52307.01.2023 11:47
-
AgentMega13.08.2021 14:14
-
123Abc990028.02.2021 01:56
-
АлираПендрагон13.11.2020 09:44
-
карим05003.10.2021 19:59
-
KsehiaKomleva15.04.2023 16:07
-
epakurtdinova28.10.2020 04:55
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.