Ответы на вопрос:
аповесць в. быкава "знак бяды" адметная. вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай галгофай. мінулая вайна, на думку в. быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. другія (напрыклад, сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны гуж, каландзёнак і недасека. сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. у перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. упіваючыся неабмежаванай уладай, гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. з лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". у гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, ў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. з фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. в. быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. немцам-захопнікам в. быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. з імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце сцепаніды і петрака. але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. такім чынам, чужых у аповесці "знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. на жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
pablo22448823.02.2021 03:25
-
демлан10.01.2020 18:00
-
софьячубик07.08.2021 12:44
-
НатЯ0177127.01.2022 23:48
-
GDIZzzEr16.07.2020 03:20
-
Adella120702.05.2021 05:50
-
Septarik16.09.2020 23:48
-
Ольгаok06.09.2021 06:12
-
Alinatomil6330.06.2023 23:18
-
zhasmin77712321.09.2022 03:58
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.