Есть ответ 👍

Вобраз стипаниды у аповесци сотникау в.быкау

207
215
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:

Pppddddd
4,4(54 оценок)

Уаповесці "сотнікаў", як і ў большасці твораў в. быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны сотнікаў і рыбак. у барацьбе з ворагам яны не навічкі. сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. за плячыма старшыны стралковай роты рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы сотнікаў. але калі рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. перад смяртэльнай пагрозай сотнікаў і рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". але гэта стала немагчымым. і таму ў ноч перад пакараннем сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць дзёмчыху і старасту пётру. запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "я - партызан, астатнія тут ні пры чым". на жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для рыбака. паводзіны рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. і тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. аповесць "сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова - адна з вызначальных рыс твора. вялікая духоўная моц сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.
vanikkuz
4,5(79 оценок)

Вэтом стихотворении поэт обнаружил глубину связей, соединивших двух людей: это и дружба, возникшая ещё в лицее, и судьба, которая может быть зла или благосклонна к каждому из них, и время, которое не властно над ними: настоящее окликает прошлое, ход времени только подчёркивает неизменность дружбы. сила дружбы прочнее тюремных цепей, луч лицейского братства способен рассеять мрак . это не мое. скомпилировала мысль знакомой. лучше не скажешь.

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT

  • Быстро
    Мгновенный ответ на твой вопрос
  • Точно
    Бот обладает знаниями во всех сферах
  • Бесплатно
    Задай вопрос и получи ответ бесплатно

Популярно: Литература

Caktus Image

Есть вопросы?

  • Как otvet5GPT работает?

    otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса.
  • Сколько это стоит?

    Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны.
  • Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?

    Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое!
  • В чем отличия от ChatGPT?

    otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.

Подпишись на наш телеграмм канал

GTP TOP NEWS