Ответы на вопрос:
самая першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль. падобны канфлікт у купалавым творы ёсць. ён скразны: мікіта зносак прыстасрўваецца да пераменлівых абставінаў, хоча выжыць пры любых уладах і ўладарах і таму трапляе ў незвычайныя сітуацыі, другія ж героі ці аказваюцца яго хаўруснікамі-аднадумцамі(, спраўнік, поп), ці не прымаюць яго прыстала савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (янка здольнік, алёнка, стары гарошка і нават маці гануля). канфліктуюць людзі сумленныя і несумленныя, патрыёты свайго краю і адрачэнцы ад роднага, нацыянальнага, святога і светлага. гэты канфлікт трьшае нас у пастаянным напружанні і зацікаўленасці: а што будзе далей? , чым гэта ўсё закончыцца? у камедыі асабліва чытач хоча бачыць пастаноўку герояў у адпаведныя смеху сітуацыі, хоча над няўдалымі персанажамі шчыра пасмяяцца. калі гэтага няма, дык п'еса сатырычнага і гумарыстычнага зместу ніяк не ўспрымаецца. трагічна-смяшлівых сітуацый у «тутэйшых» шмат. яны і ў пачатку п'есы, калі герой чакае саноўных гасцей, вучыць матулю ветліваму і культурнаму абыходжанню з імі (каб і гаварыла амаль па-французску, і адстаўляла нагу, вітаючыся, і г.д.) і далей, калі вучыцца ў настаўніка спічыні аратарскаму майстэрству, а затым спатыкае чырвоных, маршыруючы пад рэвалюцыйную мело-дыю на месцы з чырвонай стужкай на дрэўку. але самая «пікантная» сітуацыя атрымліваецца ў канцы п'есы, калі мікіту зносака прыходзяць арыштоўваць чырвонаармейцы. незвычайнасць сітуацыі і яе трагікамічнасць заклю-чаецца ў тым, што ён яшчэ не паспеў схаваць падабраныя па дарозе дадому пісталеты, вядро патакі, якой разжыўся пад час рабавання крамы. вось ён «трымае за рулькі» зброю і бяжыць да дзвярэй. вось апраўдваецца перад чырвонаармейцамі, калі яны пытаюцца, што ў ягоных руках: « ваша чырвоная як качарэжкі! даліпан, качарэжкі! », яго вядуць у каталажку, алеён, па-дзіцячамунаіўна, па-клоўнску няўдала і смешна спрабуе выкруціцца з трагічнай сітуацыі і просіць, каб яго не забіралі ў турму — тады ён пойдзе разам з чырвонымі «забіраць варшаву», не ўдалося выкруціцца! мы смяемся спачатку, але затым хочацца плакаць, бо няўжо на нашай зямлі нарадзіліся такія недарэкі? няўжо гэткімі могуць быць людзі? магутным сродкам раскрыцця характараў і стварэння «сітуацыі смеху» становіцца ў п'есе мова герояў. так, напрыклад, мікіта зносак, які лічыць сябе даволі адука-ваным, дзяржаўным чалавекам, чыноўнікам, любіць казырнуць замежнымі словамі («візыта», «мамзэль»), канцылярызмамі і палітычнымі тэрмінамі («чыноўніцкае становішча», «становішчаабавязвае», «новаяпалітычная сітуацыя», «кар'ера», «пэўныя крыніцы», «беларускае асэсарства»). але ад яго пісьменнасці мала што застаец-ца, бонаватмовавыдаеўімсынавёскі, якіможа гаварыць натуральна, як гавораць беларусы. у гэтым выпадку мы бачым у ім нават крыху здольную асобу, якая, на жаль, паставіла за правіла адмаўленне ад свайго роднага, ад каранёў: «ужо нават едзе і старшыня беларускага рэўкому чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за менскам на папаску»; «кажа, што ён толькі спец адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула», «нічога ў галаву не палезла», «сапсуюць усю абедню» і інш.гэта толькі асобныя рысы майстэрства купалы-драматурга, але яны сведчаць, што ён — выдатны драматург, сапраўдны майстар у самым цяжкім літаратурным родзе.
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Литература
-
арина2205125.03.2020 19:03
-
кисел546701.03.2023 14:45
-
plekhanov0414.01.2021 09:59
-
РомаУзденов06.12.2020 22:27
-
khalova200209.12.2022 03:43
-
maksdodaruk118.03.2022 00:22
-
S2a0h0i6b26.03.2022 04:45
-
kimyan123makc09.04.2022 20:20
-
Snaga03.03.2023 08:37
-
zandaryanartem109.05.2022 14:52
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.