Ссочинением "раскиданое гняздо" 1)трэба праўды шукаць не тапаром,а розумам 2)вобраз раскіданаг гняздау драме купалы 3).я б параіў прачытаць гэьы твор кожнаму
121
277
Ответы на вопрос:
Драма "раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. у яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда ануфрыя, у якога князь радзівіл адабраў зямлю і хату. асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, янка купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол сымона. гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. дух бунтарства і непакорнасць уласцівы сымону ад нараджэння. у яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на вялікі сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе. лявон зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам. жонка лявона марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. спрабуе ўгаварыць сымона пайсці на службу да паніча. «падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі пакарыся ты ім, — яшчэ не позна! », — просіць яна сына. але сымон адмаўляецца ад прапановы. надзеі ж на дачку зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча родным, марыля не бачыць. тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю бога, маці шые жабрацкія торбы. лёс зосі драматычны. натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. але светлыя памкненні зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. яна і паніча пакахала, таму што ён прыгожы. зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст панічовай здрады. але дваровыя людзі яе ратуюць. і тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. як бы прасвятлеўшы, глядзіць зоська на . прасвятленне гэта сімвалічнае. яна разам з сымонам ідзе на вялікі сход. сваю дарогу зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові. данілка - падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. яго, як і зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. і калі бацька разбівае скрыпку, сымон пагражае зрабіць новую. ясна адно: без скрыпкі для данілкі свет "не гучыць" - без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсіысусвеце. пілях, абраны данілкам, - гэта шлях музыкі, творцы. данілка - увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. ён, падлетак, пайшоў не за сымонам і зоськай, але за маткаю і старцам. у гэтым выбары ёсць свая рацыя: данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.значнае месца ў п'есе займае вобраз старца. гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і зяблікі. ён — чалавек адзінокі. шчыра спачувае гаротным і абяздоленым. старац ухваляе той шлях, на які становіцца сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю. назва твора мае абагульненае значэнне. гэта і раскіданая хата, і раскіданая па свеце сям'я зяблікаў. «раскіданае гняздо» сімвалізуе старую, разбураную беларусь. шляхі зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. усе іпляхі могуць прывесці да адной мэты - да пошуку і аднаўлення "раскіданага гнязда" - бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. разбурылі не толькі хату зяблікаў, "раскіданым гняздом" была ўся тагачасная беларусь. адсюль і сэнс назвы твора. калі ў вобразе лявона зябліка я. купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным . такім чынам, на прыкладзе сымона я. купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.
A) сколько ему лет? b)где он родился? c) где он сейчас живет? d)с кем он живет сейчас? e)он ходит в школу? f)что он мог делать, когда был молодой? g)где он был в прошлом году?
Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Беларуская мова
-
валера34417.12.2020 06:50
-
elenakazimirov07.04.2021 16:29
-
darionm04.09.2022 21:13
-
радмир140227.12.2020 15:10
-
SonyaCooling01.09.2022 10:32
-
кисуня1719.10.2022 01:16
-
vani200624.02.2022 23:19
-
Makar19804311.09.2021 13:47
-
saraarakelyan125.10.2022 01:42
-
polina68606.08.2020 13:27
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.