Ответы на вопрос:
«Энеіда навыварат» — парадыйна-сатырычная паэма; адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу.Напісана пасля 1812 і не пазней пач. 1830-х г. Да нас дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1-й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім часопісе «Маяк» (1845), больш поўная — у «Смоленском вестнике» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на заходняй Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю, яе аўтар В. Равінскі.
Паэма напісана ў жанры травесціі (гл. бурлеска) і парадзіруе «Энеіду» Вергілія. Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з XVII ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Энеіда навыварат» былі адпаведныя ўкраінскія (І. Катлярэўскага) і рускія (М. Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі беларускага жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам старажытных багоў (Юнона, Эол) і некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя.
Твор беларуса ўсё ж арыгінальны, мае выразны нацыянальны каларыт, які выявіўся ў шматлікіх апісаннях, напрыклад адзення, ежы, абрадаў. Так, багіня Венера, збіраючыся да Зеўса прасіць за свайго сына, «андрак1 з насоўкай апранула, // З падплётам ўздзела кавярзні, // Анучкі рабыя абула...» Цікавасць выклікаюць апісанні тыпова беларускіх страў, пра некаторыя з якіх мы сёння ўжо і забыліся, а таксама абрадаў, напрыклад валачобніцтва, таксама характэрнага менавіта для беларускага рэгіёну.
Эней — герой, яго справа — ваяваць і ўладарыць. Але суправаджаюць яго звычайныя беларускія сяляне, якія прадстаўляюцца царыцы Карфагена Дыдоне майстрамі на ўсе рукі: Піліп наш лепіць гарлачы, // Пракоп жа ступы, таўкачы, // А Саўка зелле ўсяка знае...» Чытач па гэтых прыкладах мог атрымаць уяўленне пра сапраўды высокае майстэрства беларускіх рамеснікаў, сялян, якія і сёння дэманструюць выдатную апрацоўку дрэва, умельства ў ганчарстве, ды нават і ў знахарстве.
Звычайна лічыцца, што ў вобразах багоў, паказаных у творы, В. Равінскі выкрывае бюракратычную сістэму тагачаснай Расіі. Наўрад ці ён меў на ўвазе выкрывальныя, сатырычныя мэты: ён паказваў уладароў такімі, якія яны ёсць, — дастаткова жорсткімі ў адносінах да простага чалавека («Юнона, баба злая, — адроддзя панскага, ліхая»). І па праўдзівым паказе мы якраз можам уявіць прыгонна-бюракратычную сістэму таго часу.
Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы (усходнебеларускія гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця аўтар імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова. «Энеіда навыварат» адыграла вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры і ўваходзіць у скарбніцу беларускай паэзіі.

Реши свою проблему, спроси otvet5GPT
-
Быстро
Мгновенный ответ на твой вопрос -
Точно
Бот обладает знаниями во всех сферах -
Бесплатно
Задай вопрос и получи ответ бесплатно
Популярно: Другие предметы
-
Jdudn06.07.2021 18:50
-
Nikto5816.08.2021 14:43
-
katushashamrova04.03.2021 03:08
-
hessous23.06.2020 07:43
-
toonon11226.02.2022 02:09
-
anjutaboyycova27.03.2020 12:44
-
Meowmeowmeow15107.08.2020 03:50
-
kirillshok19.02.2023 12:49
-
Nastasia887915.06.2020 11:32
-
anna096929.09.2022 15:12
Есть вопросы?
-
Как otvet5GPT работает?
otvet5GPT использует большую языковую модель вместе с базой данных GPT для обеспечения высококачественных образовательных результатов. otvet5GPT действует как доступный академический ресурс вне класса. -
Сколько это стоит?
Проект находиться на стадии тестирования и все услуги бесплатны. -
Могу ли я использовать otvet5GPT в школе?
Конечно! Нейросеть может помочь вам делать конспекты лекций, придумывать идеи в классе и многое другое! -
В чем отличия от ChatGPT?
otvet5GPT черпает академические источники из собственной базы данных и предназначен специально для студентов. otvet5GPT также адаптируется к вашему стилю письма, предоставляя ряд образовательных инструментов, предназначенных для улучшения обучения.